ТАЙВА́НЬСКІЯ ГО́РЫ.

На в-ве Тайвань. Даўж. 270 км, шыр. да 80 км. Складзены з вулканічных, крышт. і вапняковых парод. 4 паралельныя хрыбты, падзеленыя падоўжнымі далінамі. Выш. да 3997 м (г. Юйшань). На У стромка абрываюцца да мора. Грабнявая зона мае альпійскі рэльеф, сляды стараж. зледзянення. На Пн патухлыя вулканы. Тэрмальныя крыніцы. На ніжніх схілах вільготныя субэкватарыяльныя лясы, вышэй — шыракалістыя і хвойныя лясы, якія мяжуюць з зараснікамі хмызняку і лугам.

т. 15, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)